Вы тут

Зборныя РБ па пажарна-ратавальным спорце вярнуліся ў Мінск чэмпіёнамі свету

Пераможцы чэмпіянатаў па прыбыцці дадому / МНС

У панядзелак, 6 верасня, у Беларусь з Казахстана вярнуліся нацыянальная мужчынская і жаночая зборныя па пажарна-ратавальным спорце — яны прывезлі з сабой "золата" ЧС-2021 у абсалютным заліку, паведамляе МЧС.

Пераможцаў сустракала ў аэрапорце кіраўніцтва міністэрства.

З 1 па 5 верасня ў горадзе Караганда праходзілі XVI Чэмпіянат свету сярод мужчын і VII Чэмпіянат свету сярод жанчын па пажарна-выратавальным спорце.

Спартсмены спаборнічалі ў чатырох відах. Гэта "Пад'ём па штурмавой лесвіцы на паверхі вучэбнай вежы", "Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі", "Пажарная эстафета 4х100 метраў" і "Баявое разгортванне".

У выніку спаборніцтваў мужчынская і жаночая зборныя Беларусі занялі першыя месцы. На другім і трэцім месцы ў мужчын апынуліся Чэхія і Расія, а ў жанчын — Расія і Чэхія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.