Зборная Нямеччыны - у фінале чэмпіянату Еўропы па футболе

Зборная Нямечччны выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па футболе. У сераду нямецкія футбалісты перайгралі ў паўфінале турэцкую зборную з лікам 3:2. Матч быў роўным, праўда, у пачатку першага тайма цалкам дамінавалі туркі. Яны і адкрылі лік, на 22-й хвіліне на дабіванні ўдала згуляў Барал. Аднак ужо праз чатыры хвіліны Падольскі і Швайнштайгер арганізавалі гол у адказ.

На 78-й хвіліне Клозэ вывеў немцаў наперад. Здавалася, што зборнай Турцыі ўжо не адыграцца, але яна пацвердзіла сваю рэпутацыю каманды, якая забівае важныя мячы на апошніх хвілінах. На 86-й хвіліне Шэнцюрк зраўнівае лік.

Здавалася, што дадатковага часу ўжо не пазбегнуць. Але на апошняй хвіліне матчу ў штрафную турэцкай зборнай уварваўся Лам і дакладна прабіў - 3:2!

У фінале 30 чэрвеня немцы згуляюць з пераможцам другой паўфінальнай пары Іспанія - Расія. Гэтыя зборныя сустракаюцца заўтра, 26 чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі