Зборная Францыі сенсацыйна абыграла па булітах Канаду — 3:2 (фота, відэа)

Зборная Канады нечакана сутыкнулася з адчайным супраціўленнем французаў. Стэфан Да Коста вывеў Францыю наперад на 18-й хвіліне (была рэалізаваная большасць), на 20-й (таксама ў большасці) Брэйдэн Шэн зраўнівае лік. На 51-й хвіліне Эрык Гудбрансан выводзіць наперад канадцаў, але ўжо праз дзве хвіліны французы зраўніваюць лік, вызначыўся ўсё той жа Стэфан Да Коста (праўда, зрабіў ён гэта ў большасці).



У авертайме закінутых шайбаў не было, а па булітах сенсацыйна перамагла зборная Францыі. Рашаючы кідок зрабіў П'ер-Эдуар Бельмар.
 

Нагадаем, сёння зборная Расіі разграміла Швейцарыю — 5:0. Увечары адбудуцца матчы Беларусь — ЗША (Мінск-Арэна, 20.45), Славакія — Чэхія (Чыжоўка-Арэна, 20.45). Урачыстае адкрыццё чэмпіянату з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэля адбудзецца перад матчам беларускай зборнай з амерыканцамі.

Нагадаем, удзельнікі чэмпіянату падзеленыя на дзве групы: А — Швецыя, Чэхія, Канада, Славакія, Нарвегія, Данія, Францыя, Італія (яны гуляюць на "Чыжоўка-Арэне") і В — Фінляндыя, Расія, ЗША, Швейцарыя, Нямеччына, Латвія, Беларусь, Казахстан (матчы адбудуцца на "Мінск-Арэне"). У 1/4 фінала выходзяць па 4 лепшых каманды з кожнай групы. Аўтсайдэры груп мусяць развітацца з элітай. Фінал і матч за трэцяе месца пройдуць 25 траўня на "Мінск-Арэне".

Каляндар гульняў хакейнага чэмпіянату свету

Склад хакейнай зборнай Беларусі на чэмпіянат свету (спіс)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі