Зборная Беларусі ў 1/4 фінала чэмпіянату свету згуляе з Расіяй

Пасля паражэння ад Чэхіі з лікам 0:3 беларускія хакеісты занялі чацвёртае месца ў групе F і 6 траўня сустрэнуцца з расіянамі
Зборная Расіі ў нядзелю разграміла каманду Латвіі з лікам 6:1 і заняла першае месца ў групе Е.

***
Каманда Глена Хэнлана ў суботу перамагла па булітах зборную Фінляндыі (ўпершыню!) — 2:1 (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, 1:0). Рашаючы буліт, як і ў паядынку са славакамі, рэалізаваў Алег Антоненка. А Сяргей Дземагін стаў аўтарам самай хуткай шайбы чэмпіянату — яна ўляцела ў вароты фінаў на 5-й секундзе матчу!

Турнірная табліца ў групе F выглядае наступным чынам:

Канада — 12 ачкоў (пасля 4 матчаў)

Фінляндыя — 9 (4)

Чэхія — 9 (5)

Беларусь — 6 (5)

Славакія — 2 (4)

Нарвегія — 1 (4)



Фота — pressball.by


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі