Хакеісты зборнай Беларусі сёння сустрэнуцца з камандай Нямеччыны

Хакеісты зборнай Беларусі сёння сустрэнуцца з камандай Нямеччыны

Зборная Беларусі па хакеі сустрэнецца сёння з камандай з Нямеччыны. Гэта будзе пяты матч беларускіх хакеістаў у межах чэмпіянату свету, які праходзіць у Расіі.

Жывая трансляцыя на тэлеканале “Беларусь 1” пачнецца ў 20.10.

Беларусы ўжо сустракаліся з немцамі падчас падрыхтоўкі да ЧС у Еўравыкліку. Першы паядынак выйграла нямецкая каманда з лікам 5:3, у другой гульні перамаглі беларусы — 4:3.

На чэмпіянаце свету ў групе В, наша каманда пацярпела тры паражэнні — ад фінаў (2:6), ад зборнай ЗША (3:6), ад Канады (0:8) і перамагла славакаў — 4:2. Гэты поспех пакідае шанцы беларусам на выхад у плэй-оф, але магчымасць згуляць у чвэрцьфінале значна павялічыцца, калі ўдасца адолець сёння нямецкіх хакеістаў.

На дадзены момант у групе В наступная сітуацыя:

Канада — 12 ачкоў, Фінляндыя — 12 (4), ЗША — 6, Славакія — 6, Францыя — 5, Нямеччына — 4, Беларусь — 3, Венгрыя — 0.

Таксама зборную Беларусі чакае сустрэча з камандай Венгрыі — 14 траўня (пачатак у 16.15). 17 траўня пройдзе гульня з Францыяй (пачатак у 16.15).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі