Зборная Беларусі па футболе ў лістападзе гуляла лепш за ўсіх у свеце

Згодна з рэйтынгам ФІФА, наша каманда набрала найбольшую колькасць ачкоў і паднялася адразу на 34 пункты — на 60 месца. Сёння ФІФА апублікаваў чарговы рэйтынг нацыянальных зборных па футболе за лістапад. Зборная Беларусі, дзякуючы дзвюм перамогам, у тым ліку і над галандцамі, паднялася на 34(!) пункты.

Наша каманда набрала найбольшую колькасць ачкоў — 194. А вось зборная Галандыі, прайграўшы беларусам, згубіла 37 ачкоў і апусцілася з сёмага на дзевятае месца. Узначальваюць рэйтынг па-ранейшаму зборныя Аргенціны, Бразіліі і Італіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі