Зборная Беларусі па бадмінтоне выйграла ў каманды Латвіі

Зборная Беларусі па бадмінтоне працягвае выступ у групавым раўндзе каманднага чэмпіянату Еўропы. Другі дзень спаборніцтваў прынёс нашым суайчыннікам яшчэ адну безумоўную перамогу. Беларусы абыгралі латышоў — 5:0.
12 лютага нашы суайчыннікі сустрэнуцца з расіянамі, якія ўчора выйгралі ў нарвежцаў. Яны разыграюць першае месца ў групе. Пераможцы груп выходзяць у раўнд плэй-оф.

Як нагадвае БЕЛТА, камандны чэмпіянат Еўропы праходзіць у ангельскім Ліверпулі. Завершацца спаборніцтвы 15 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі