Вы тут

Збіраюцца сродкі на выданне кнігі пра гісторыю ВКЛ на картах

Кніга Станіслава Александровіча / ulej.by

На сайце ulej.by збіраюцца сродкі на выданне кнігі пра гісторыю ВКЛ на картах. Яе аўтар — польскі прафесар беларускага паходжання Станіслаў Александровіч (1931 — 2015). Першае выданне гэтай працы выйшла ў Польшчы ў 1971-м, апошняе — у 2012 годзе. Нарэшце "Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад XV да сярэдзіны XVIII стагоддзя" перакладзена на беларускую мову. У ёй змешчаны 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з замежных архіваў.

З патрэбнай сумы (5500 рублёў) ужо сабрана 53%.

Станіслаў Александровіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.