Збілі, вывезлі за горад і кінулі: у Гродне мужчыны пасварыліся ў начным клубе

Збілі, вывезлі за горад і кінулі: у Гродне мужчыны пасварыліся ў начным клубе

У Гродне завялі крымінальную справу на наведніка начнога клуба, які пасварыўся з іншым госцем установы і вырашыў яго правучыць. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі, інцыдэнт здарыўся каля 5-й раніцы 4 кастрычніка на ганку начнога клуба па вуліцы Ажэшкі.

Двое наведнікаў пасварыліся. 27-гадовы хлопец ударыў 34-гадовага апанента, а той паваліўся з прыступак. Пасля хлопец зацягнуў пацярпелага ў багажнік сваёй машыны, вывез за горад і кінуў у прыдарожным рове каля вёскі Чэшчаўляны.

Міліцыю выклікаў сведка інцыдэнту, які апісаў прыкметы аўтамабіля. Пацярпелага знайшлі там, дзе яго пакінуў нападнік: мужчына не атрымаў значных пашкоджанняў і на момант прыбыцця праваахоўнікаў спаў.

Што да крыўдзіцеля, дык яго знайшлі ў тым самым клубе, куды ён і вярнуўся. Падчас затрымання высветлілася, што хлопец быў п'яны (1,6 праміле). Яго дзеянні кваліфікавалі паводле ч. 1 арт. 183 КК ("Незаконнае пазбаўленне волі").

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі