Заява Зяленскага прагучала на цырымоніі ўручэння прэміі "Залаты глобус"

"Залаты глобус-2023" / reuters.com
"Залаты глобус-2023" / reuters.com

У Лос-Анджэлесе адбылася 80-я цырымонія ўручэння ўзнагарод "Залаты глобус". Гэта другая па прэстыжнасці ўзнагарода ў Галівудзе пасля "Оскара".

Найлепшым фільмам года сталі "Фабельманы" Стывена Спілберга, які атрымаў і прыз як найлепшы рэжысёр.

На цырымоніі прагучала заява ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Бітва Украіны супраць расійскага ўварвання сімвалізуе "барацьбу за права новага пакалення даведвацца пра вайну толькі з кіно", сказаў ён. Зяленскі падкрэсліў, што Украіна пераможа разам з усім свабодным светам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі