Заяўнікі акцыі на Дзень Волі пакуль не атрымалі дазволу на яе правядзенне

Мінскія ўлады пакуль не далі дазволу на правядзенне ў сталіцы вулічнай акцыі на Дзень Волі — 25 сакавіка. Нагадаем, у гэты дзень у 1918 годзе ў Мінску была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле слоў лідэра Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, з моманту падачы заяўкі ў Мінгарвыканкам пайшоў ужо 37-ы дзень. Арганізатары акцыі адзначаюць, што адсутнасць адказу стрымлівае агітацыйную кампанію для інфармавання насельніцтва.

БелаПАН нагадвае, што заяўнікі плануюць сабраць людзей 25 сакавіка ў 18 гадзінаў каля будынка прэзідыюма Акадэміі навук, каб пасля прайсці на Кастрычніцкую плошчу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі