Заяўка на Дзень Волі пададзеная на пляцоўку каля Опернага тэатра

Заяўка на Дзень Волі пададзеная на пляцоўку каля Опернага тэатра

Дзень Волі плануецца адсвяткаваць на пляцоўцы каля Опернага тэатра. Пачатак мітынгу запланаваны на 16-ю гадзіну. Такую заяўку ў Мінгарвыканкам падалі прадстаўнікі апазіцыйных партыяў. 

Пра гэта было абвешчана на прэс-канферэнцыі 28 студзеня. У ёй прынялі ўдзел кіраўнікі апазіцыйных арганізацыяў Юрась Губарэвіч ("Рух за Свабоду"), Ігар Барысаў (Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада"), Віталь Рымашэўскі (аргкамітэт партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя), Мікалай Казлоў (Аб'яднаная грамадзянская партыя). 

Як паведамляла Еўрарадыё, яшчэ адна заяўка на святкаванне Дня Волі пададзеная ад імя грамадскага аб’яднання БНФ "Адраджэнне" і асветніцкай установы “Амарока” (такую юрыдычную назву мае “АртСядзіба”). Арганізатары гэтай акцыі хочуць правесці шэсце па вуліцы Кастрычніцкай і зладзіць святочны мітынг і канцэрт на стадыёне "Дынама". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі