Завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў у акруговыя выбарчыя камісіі

У Беларусі завяршылася вылучэнне прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і грамадзян у акруговыя выбарчыя камісіі.

Як паведамляе Цэнтрвыбаркам, у склад 110 акруговых выбарчых камісій вылучана 1853 чалавекі. Сярод іх найбольш прадстаўнікоў грамадзян - 39,8%, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый - 25,5%, палітычных партый - 20%, працоўных калектываў - 14,7%.

Акруговыя выбарчыя камісіі будуць сфармаваныя на працягу дня, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі