Завяршылася расследаванне катастрофы беларускага самалёта ў Польшчы

У Польшчы завяршылася расследаванне прычынаў катастрофы беларускага знішчальніка Су-27, якая адбылася на авіяцыйным шоў у Радоме 30 жніўня 2009 года. Беларуская і польская часткі сумеснай камісіі скончылі працу, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, Су-27УБМ1 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы (Баранавічы, Брэсцкая вобласць) разбіўся падчас дэманстрацыйнага палёту. Пілоты — палкоўнікі лётчыкі-снайперы Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч загінулі.

Аднак авяшчаць вынікі расследавання і высновы камісіі польскі бок не мае права, бо самалёт належыць Беларусі. Апублікаваць прычыны трагедыі можа толькі беларускае Міністэрства абароны, калі такое рашэнне будзе прынята.

Паводле інфармацыі польскіх дыпламатаў, чальцы беларускай часткі сумеснай камісіі ўжо вярнуліся дадому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі