Завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

Згодна з апошнімі дадзенымі Цэнтрвыбаркаму Беларусі, кандыдатамі ў дэпутаты вылучана 16 тысяч 754 чалавекі. Сярод вылучэнцаў болей за 8,2 тысячы дэпутатаў дзеючага склікання, амаль 8 тысяч жанчын, 826 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў і 21 грамадзянін Расіі, інфармуе БЕЛТА.



Беларускае заканадаўства дае права вылучацца шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў, ад працоўных калектываў і палітычных партый. Патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты могуць скарыстацца адным, двума або адразу трыма спосабамі вылучэння. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 11 па 20 лютага ўключна. Перадвыбарчая агітацыя стартуе з моманту рэгістрацыі і працягнецца да 22 сакавіка ўключна.



На 23 сакавіка прызначаныя выбары ў мясцовыя саветы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі