Заўзятары “Крумкачоў” збіраюцца заявіць каманду ў другую лігу

Заўзятары “Крумкачоў” збіраюцца заявіць каманду ў другую лігу

Заўзятары “Крумкачоў” збіраюцца заявіць каманду ў другую лігу чэмпіянату Беларусі па футболе. У дадзены момант ствараецца юрыдычная асоба, інфармуе сайт by.tribuna.com. Але гэта будзе ўжо новая каманда.

Як вядома, “Крумкачы”, якія прайшлі шлях ад другой лігі да вышэйшай, прабылі ў эліце беларускага футбола два сезоны. Сёлета прыватны клуб, у якога былі вялікія даўгі, не быў дапушчаны да першынства ў вышэйшай лізе. Адсутнасць ліцэнзіі не дазволіла заўзятарам заявіць каманду ў першую лігу. У другой лізе чэмпіянат стартуе 14 красавіка. Дакладная колькасць яго ўдзельнікаў пакуль не вядомая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі