Заўтра ў Беларусі будзе мінус 20, а на Раство сіноптыкі абяцаюць завіруху

У бліжэйшыя два дні ў Беларусі чакаецца халоднае і яснае надвор’е без ападкаў.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

“4-5 студзеня тэмпература ўначы будзе мінус 11-17, а на ўсходзе краіны да мінус 20. Днём у асноўным ад 7 да 14 градусаў марозу. Шостага студзеня на захадзе краіны пройдзе снег, узмацніцца паўднёва-ўсходні вецер.

На Раство амаль на ўсёй тэрыторыі пройдзе снег з завірухай, начная тэмпература 5-12 марозу, а ўдзень ад аднаго да сямі ніжэй за нуль”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі