Затрыманых мінскай міліцыяй журналістаў адпусцілі

Як паведамляла Еўрарадыё, каля суда Цэнтральнага раёна міліцыя схапіла відэааператара БелаПАН Сяргея Сацюка, яго калегу Аляксандра Баразенку і незалежную журналістку Наталлю Валакіду. Здарылася гэта перад пачаткам суда над вядомым грамадскім актывістам Юрыем Рубцовым і адразу пасля заканчэння візіту ў Беларусь прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуні Міятавіч.

Як інфармуе БелаПАН, разам з журналістамі быў затрыманы грамадскі актывіст Ілля Дабратвор, які прыйшоў у майцы з надпісам "Свабоду палітвязням". Дзе ён знаходзіцца, невядома. Журналістаў адпусцілі праз тры гадзіны.

Што да суда над Рубцовым, дык ён працягнецца 6 кастрычніка.

Фота з Facebook Аляксандра Баразенкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі