Баразенка: Чакаем, якое рашэнне прымуць міліцыянеры

Здарылася гэта перад пачаткам суда над вядомым грамадскім актывістам Юрыем Рубцовым.

Як распавёў Еўрарадыё Аляксандр Баразенка, затрыманне праводзілі супрацоўнікі ў цывільным. Разам з ім схапілі журналістаў Наталлю Валакіду і Сяргея Сацюка-Грабоўскага.

Аляксандр Баразенка: “Зараз мы у Ленінскім РАУСе. Нас забралі ля суда Цэнтральнага раёна Мінска. Тут зараз тры журналісты і актывіст Ілля Дабратвор”.

Цяпер затрыманыя чакаюць, якое рашэнне прымуць міліцыянеры.

Фота з Facebook Аляксандра Баразенкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі