Затрыманы яшчэ адзін юрыст "Нафтана"

Вераніка Бахмутова / фота з сацсетак
Вераніка Бахмутова / фота з сацсетак

Затрыманая юрысконсульт прадпрыемства "Нафтан" Вераніка Бахмутава, пішуць у ТГ-каналах. Яна "адказвала за сацыяльныя аб'екты і ўчасткі па абслугоўванні" і "зарэкамендавала сябе як пісьменны юрыст", адзначае крыніца.

Паводле яе звестак, дзяўчыну затрымалі на мінулым тыдні прама на працоўным месцы. Прычынай затрымання магло быць фота профілю ў адной з сацсетак. Вераніка размясціла на здымку лагатып беларускага навінавага партала, які прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Сёння можа адбыцца суд.

Крыніца нагадвае, што на дадзены момант у СІЗА КДБ знаходзяцца яшчэ як мінімум двое былых юрысконсультаў прадпрыемства — гэта Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Ім прад'яўленыя абвінавачванні ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК РБ).

Капшуля затрымалі ў Расіі ў верасні 2021 года і вывезлі ў Беларусь. Па дадзеных праваабаронцаў, у яго была зламаная нага і пашкоджана рука. Мінца таксама затрымалі ў верасні 2021 года ў Наваполацку. Фігурантамі крымінальнай справы Капшуль і Мінц сталі за падтрымку стачкі і ўдзел у "Працоўным руху", які быў прызнаны экстрэмісцкім.

Праваабаронцы прызналі Капшуля і Мінца палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі