Затрыманы ў Мінску расіянін на радзіме праходзіць па дзвюх крымінальных справах

Затрыманы ў Мінску расіянін на радзіме праходзіць па дзвюх крымінальных справах

Затрыманы ў Мінску расіянін Мікіта Чырцоў на радзіме праходзіць па дзвюх крымінальных справах. Гэта — гвалт у дачыненні да супрацоўніка паліцыі і ўдзел у "масавых беспарадках". Пра гэта Еўрарадыё паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Чырцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У чацвер ён сустракаецца з адвакатам. Яны радзяцца, што рабіць у такой сітуацыі — у пятніцу ў 16:30 расіяніна чакае высылка ў РФ. Праваабаронцы мяркуюць, што шанцы на атрыманне ў Беларусі статусу ўцекача невялікія.

Чырцоў быў затрыманы ў Мінску 28 жніўня. Прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава ў чацвер паведаміла Еўрарадыё, што расіяніну паставілі забарону на ўезд у Беларусь тэрмінам на 10 гадоў.

Мікіта Чырцоў удзельнічаў у акцыі ў падтрымку незарэгістраваных незалежных кандыдатаў у дэпутаты Маскоўскай гарадской думы 27 ліпеня. Тады было затрымана больш за 1300 чалавек. Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу аб "масавых беспарадках". Вядома, што ў ёй налічваецца 13 фігурантаў. Чатырох з іх абвінавачваюць і ў гвалце да прадстаўніка ўлады. У гэтым спісе не было Чырцова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі