Вы тут

Затрыманы кіраўнік Пухавіцкага райвыканкама

Сяргей Ленкавец. Фота: gorka.by

Затрыманы кіраўнік Пухавіцкага райвыканкама Сяргей Ленкавец, інфармуе партал tut.by. У раёне 22 кастрычніка прайшлі масавыя затрыманні чыноўнікаў і бізнесменаў (сярод іх — гендырэктар "Пухавіцкага аграпрадукта" Іван Гумоўскі). Яны праходзяць па крымінальных справах аб дачы і атрыманні хабараў. Афіцыйнага пацверджання пакуль няма.

Ленкавец ачольваў Пухавіцкі райвыканкам амаль тры гады, а раней узначальваў райвыканкам у Беразіно.

Напярэдадні стала вядома пра затрыманне за карупцыю старшыні Жодзінскага гарвыканкама.