Затрыманы блогер Шэры Кот. Яго дапыталі па "справе Ціханоўскага"

Затрыманы блогер Шэры Кот. Яго дапыталі па "справе Ціханоўскага"

Зміцер Казлоў, вядомы як блогер з нікам Шэры Кот, стаў чарговым фігурантам "справы Ціханоўскага". Яго, як і астатніх блогераў, уключаючы самаго Сяргея Ціханоўскага і паплечнікаў, абвінавачваюць у арганізацыі ці актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — крымінальны артыкул 342.

Як піша сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, Змітра Казлова затрымалі 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі —  на Акрэсціна ў Мінску. 

У межах крымінайльнай справы па артыкуле 342 за кратамі цяпер знаходзіцца 17 чалавек. 13 з іх прызнаныя палітычнымі зняволенымі. 

Зміцер Казлоў — аршанец. У 2019 годзе быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты. На сваіх пікетах выкарыстоўваў плакаты "Калгаснай дыктатуры — баста!" і "Фальшывым выбарам — баста!". Камісія двойчы вынеслі за іх папярэджанні, пасля чаго скасавалі яго рэгістрацыю кандыдатам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі