Вы тут

Затрыманую ў Расіі беларуску змясцілі пад варту да 10 снежня

СІЗА ў Санкт-Пецярбургу / РІА Навіны

Затрыманую ў Расіі беларуску Яну Пінчук змясцілі пад варту ў СІЗА ў Санкт-Пецярбургу мінімум да 10 снежня, паведамляюць праваабаронцы.

Суд аб абранні меры стрымання да экстрадыцыі ў Беларусь 24-гадовай беларускі адбыўся ў Санкт-Пецярбургу ў сераду. Пасля 10 снежня пракуратура будзе вырашаць лёс Пінчук і пытанне аб яе экстрадыцыі ў Беларусь.

Яна Пінчук у Беларусі апошні раз была каля года таму. Дзяўчына свабодна ездзіла паміж Масквой і Пецярбургам і не падазравала, што беларускія сілавікі абвясцілі яе ў вышук. На дзяўчыну пачалі крымінальную справу за распальванне варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўдзел дзяўчыны ў нейкіх дваровых чатах.

Затрымалі Яну 1 лістапада дома ў яе маладога чалавека, які з'яўляецца грамадзянінам Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.