Затрыманні на Нямізе: сведкі кажуць пра стрэл
![Затрыманні на Нямізе: сведкі кажуць пра стрэл](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/niamiha-2309.jpg.webp?itok=6ub75xFk)
У раёне вуліцы Няміга ў Мінску працягваюцца затрыманні. Па словах сведкаў, супрацоўнікі ГУБАЗіК разганяюць людзей, было чуваць адзін стрэл і адзін выбух.
У падтрымку аператыўнікам у цывільным прыехалі амапаўцы ў чорным. Аўтазакі перагарадзілі дарогу. Пачаліся брутальныя затрыманні.
Таксама паведамляюць пра сутычкі каля станцыі метро "Пушкінская", там ужылі слезацечны газ, быў чуваць гучны хлапок. Ёсць звесткі пра акцыі каля ГЦ "Рыга", у Серабранцы, на Міхалова, Каменнай Горцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.