Затрыманая былая супрацоўніца пракуратуры — распаўсюдзіла даныя пра сілавікоў

Затрыманая былая супрацоўніца пракуратуры — распаўсюдзіла даныя пра сілавікоў

Генпракуратура Беларусі паведаміла пра затрыманне былой супрацоўніцы пракуратуры (яна працавала да 2019 года). Яго праводзіла яе ўпраўленне ўласнай бяспекі сумесна з ГУБАЗіК МУС. Сцвярджаецца, што ў жніўні-лістападзе 2020-га жанчына "незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя ў сетцы інтэрнэт". Па звестках следства, яна "садзейнічала арганізатарам і кіраўнікам Telegram-канала "Чорная кніга Беларусі", які прызнаны [у нашай краіне] экстрэмісцкім фармаваннем, у распальванні сацыяльнай варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці".

У дачыненні падазраванай распачалі крымінальную справу, артыкул —"Распальванне сацыяльнай варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК). Яна змешчана пад варту. Прозвішча не называецца (пазней стала вядома, што гэта 29-гадовая Наталля Лашч). На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ў жніўні 2020-га ўдзельнічала ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску.

Былыя супрацоўнікі пракуратуры затрымліваліся ў Беларусі і раней. У верасні 2021-га за абразы Аляксандра Лукашэнкі, Лідзіі Ярмошынай і іншых "прадстаўнікоў улады" быў затрыманы былы работнік пракуратуры 42-гадовы Аляксандр Мікалаеў. На некалькі месяцаў раней за краты кінулі экс-пракурора Яўгена Бабака. У траўні сёлета ён быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі па артыкулах "групавыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак" і "распальванне варожасці". А ў ліпені КДБ дадаў яго прозвішча ў спіс... тэрарыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі