Затрыманай журналістцы Кацярыне Андрэевай у пратаколе змянілі пол

Затрыманай журналістцы Кацярыне Андрэевай у пратаколе змянілі пол

Затрыманай журналістцы тэлеканала “Белсат” Кацярыне Андрэевай у пратаколе пераблыталі пол. Як паведамляе БАЖ, дзяўчыну затрымалі на плошчы Свабоды ў Мінску 27 жніўня падчас працы. Ноч яна правяла ў актавай залі Кастрычніцкага РАУС. Там на яе склалі пратакол па артыкуле 23.34 КААП Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У пратаколе ўжылі мужчынскі род — відавочны прынцып штампавання. Падчас суда ёй дадаткова паставілі у віну, што яна нібыта крычала “Жыве Беларусь”. 

У выніку, справу Кацярыны Андрэевай адправілі на дапрацоўку. 

Таксама на дапрацоўку адправілі справы журналістаў Аляксандра Васюковіча, Андрэя Ярашэвіча, Максіма Гарчанка. Іх таксама затрымалі падчас працы 27 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі