Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды перададуць беларускай міліцыі
![Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды перададуць беларускай міліцыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/720_5f314c0482682c2ee1238e76.jpg.webp?itok=6DS5e8aU)
Затрыманага ў Расіі пратэстоўца з Ліды Мікалая Давідчыка перададуць беларускай міліцыі, паведамляе ТАСС. 19 сакавіка Бутырскі суд Масквы прыняў рашэнне аб яго змяшчэнні пад варту. Давідчык быў затрыманы ў РФ на запыт праваахоўных органаў Беларусі. У нашай краіне ў дачыненні яго распачалі крымінальную справу па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" (ч. 1 арт. 342 КК).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.