Затрыманага ў Маскве антываеннага актывіста паліцыянты згвалцілі гантэляй

Расійскія паліцыянты / krd.ru, ілюстрацыййнае фота

У Маскве паліцыянты затрымалі некалькіх актывістаў, якія правялі напярэдадні антываенную акцыю.

Найбольш пацярпеў Антон Камардзін, які чытаў верш са словамі: "Слава Киевской Руси! Новоросия, соси!". Як піша "Новая газета", пры затрыманні міліцыянты яго збілі, а потым згвалцілі, засунуўшы гантэлю ў анальную адтуліну.

Сілавікі знялі катаванні на відэа, а таксама прымусілі актывістаў прасіць прабачэнні на відэа. Камардзіна шпіталізавалі.

Паліцыя пачала на яго крымінальную справу аб распальванні нянавісці ці варожасці з пагрозай прымянення гвалту.

Актывістцы Аляксандры Паповай сілавікі з дапамогай суперклею ляпілі на твар стыкеры, выдзіралі валасы, пагражалі згвалтаваннем ўпяцёх. Таксама ёй паказвалі відэа са згвалтаваннем Камардзіна. У дзяўчыны дыягнаставалі страсенне мозгу і ўдары.

Актывіста Аляксандра Менюкова, які быў у кватэры з Камардзіным і Паповай, адправілі ў ІЧУ на 48 гадзін. Паводле звестак праваабаронцаў, лекары выявілі ў яго множныя ўдары ў галіне правай вушной ракавіны, на левай руцэ і спіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.