Трое падазраваных затрыманыя ў ноч з 22 на 23 чэрвеня ў Мінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ГУУС Мінгарвыканкаму.
Нагадаем, што здарэнне адбылося ўдзень 22 чэрвеня каля станцыі метро “Партызанская”. Стралялі з машыны цёмнага колеру, якая праязджала паўз прыпынак. Пасля таго, як зрабілі стрэлы, аўтамабіль знік з месца здарэння, праехаўшы на чырвонае святло.
Тры чалавекі ў выніку інцыдэнту пацярпелі.