У Мінску стралялі па людзях на аўтобусным прыпынку (відэа)

Невядомыя з машыны, якая праязджала паўз прыпынак, адкрылі агонь па людзях. Машына знікла з месца злачынства, медыкі шпіталізавалі траіх параненых. Мяркуецца, што па людзях стралялі з пнеўматыкі.



Як паведаміў тэлеканал АНТ, невядомыя мужчыны на цёмным аўтамабілі абстралялі прыпынак. Машына цёмнага колеру, на якой ехалі злачынцы, накіроўвалася да выезду з горада. Пасля стрэлаў кіроўца аўто праскочыў на чырвонае святло і знік. Сведкі выклікалі хуткую дапамогу.



Міліцыя пакуль не высоўвае версій таго, што здарылася, і просіць адгукнуцца ўсіх сведак. На дадзены момант невядома нават, якой маркі была машына. Паведамляецца толькі, што стрэлы рабіліся з задняга сядзення аўтамабіля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі