Сілавікі затрымалі музыку Аляксандра Gishtall Хадасевіча, піша "Наша Ніва" са спасылкай на праўладныя каналы.
Яму 34 гады, ён грае на бас-гітары, гітары і спявае. Хадасевіч паспеў паўдзельнічаць у некалькіх гуртах, цяпер яго асноўны праект называецца Lirival.
З відэа сілавікоў вынікае, што музыку затрымалі за некалькі каментароў у тэлеграме, якія сілавікі палічылі "негатыўнымі". Яшчэ адной прычынай затрымання стаў кавер на песню Scorpions "Вецер перамен" ад праекта Lirival.
Невядома, ці пачалі на Хадасевіча крымінальную справу.