Затрымалі мінскую керамістку Карнееву і яе мужа, іх дачку адправілі ў прытулак

Затрымалі мінскую керамістку Карнееву і яе мужа, іх дачку адправілі ў прытулак

Затрымалі мінскую керамістку, мастака, педагога Наталлю Карнееву. Паводле папярэдняй інфармацыі, таксама затрыманы яе муж. Па звестках праваабаронцаў, адбылося гэта яшчэ ў канцы мінулага тыдня. Прычына затрымання пакуль невядомая.

Дзесяцігадовую дачку Карнеевых забралі ў дзіцячы прытулак.

Радыё Свабода піша, што ў Наталлі Карнеевай ёсць 18-гадовая дачка. Яна цяпер збірае дакументы на апеку над малодшай сястрой. У дзяўчат розныя бацькі. Бабуляў і дзядуляў у малодшай дачкі няма, а старэйшая сястра — адзіны дарослы, хто можа ёй апекавацца.

Наталля Карнеева — кераміст з вопытам працы больш за 13 гадоў. Яна праводзіла майстар-класы па лепцы з гліны.

Затрымалі мінскую керамістку Карнееву і яе мужа, іх дачку адправілі ў прытулак
facebook.com/korneeva.natali

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі