Вы тут

Затрымалі каардынатарку валанцёрскай службы "Вясны"

Марфа Рабкова / spring96.org

У Мінску затрымалі каардынатарку валанцёрскай службы пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтру "Вясна" Марфу Рабкову. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС, паведамляе spring96.org.

Было заяўлена, што затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы, распачатай па артыкуле "Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці" (ч. 3 арт. 293 КК).

Разам з Рабковай быў затрыманы яе муж Вадзім Жаромскі, але яго пазней адпусцілі. У кватэры прайшоў ператрус.

Пазней стала вядома, што Марфа Рабкова знаходзіцца на Акрэсціна. Крымінальную справу супраць яе вядзе ўпраўленне СК па Мінску.

Рабкова ўдзельнічала ў дакументаванні сведчанняў катаванняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.