Затрымалі інжынера-чыгуначніка — нібыта за рэпосты "экстрэмісцкіх ТГ-каналаў"

Затрымалі інжынера-чыгуначніка — нібыта за рэпосты "экстрэмісцкіх ТГ-каналаў"

Сілавікі затрымалі 39-гадовага інжынера Мінскай дыстанцыі арганізацыі сувязі Беларускай чыгункі, паведамляюць праваабаронцы.

ГУБАЗіК запісаў з ім "пакаяльнае" відэа, у якім мужчына гаворыць, што ў 2020-м годзе ўдзельнічаў "у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а да нядаўняга часу быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, з якіх рабіў рэпосты". Нібыта, за гэта яго і затрымалі.

Таксама сілавікі заяўляюць, быццам у "экстрэмісцкіх" ТГ-каналах інжынер-чыгуначнік цікавіўся відэаролікамі, як сапсаваць чыгуначнае абсталяванне. На яго пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Пасля таго, як Расія напала на Украіну, у Беларусі абвастрылася "рэйкавая вайна", каб перашкодзіць расійскім войскам. Улады былі вымушаныя афіцыйна прызнаць шматлікія дыверсіі на чыгунцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі