Вы тут

Затрымалі 10 чалавек, якія прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння

Перад затрыманнем на Мендзялеева / @viasna96

26 красавіка ў Мінску ў двары дома па вуліцы Мендзялеева затрымалі 10 маладых людзей, якія прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння. А таксама са сканчэннем каранціну ў сувязі з каранавірусам. Таму яны былі апрануты ў спецыяльныя касцюмы, ды яшчэ трымалі ў руках плакаты пераважна ковіднай тэматыкі, паведамляе тг-канал @viasna96. І гэта адбылося ўдзень, калі ў Мінску сілавікі чакалі несанкцыянаваных акцый, прымеркаваных да ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы.

Неўзабаве на месца прыехалі міліцыянеры ў цывільным. Яны спачатку акружылі людзей, праверылі іх дакументы, а пасля ўсіх затрымалі. Па некаторых звестках, затрымалі і дзяўчыну, да якой прыходзілі яе сябры і сяброўкі. Разам з падарункамі і кветкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.