Зарэгістраваныя 423 ініцыятыўныя групы з 455 пададзеных заяў

Паводле ўдакладненых звестак, 423 ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя па вылучэнні кандыдатаў ў дэпутаты ў Беларусі. 23 чалавекі атрымалі адмову, 8 заяў былі адкліканыя самімі заяўнікамі, яшчэ адна заява, пададзеная пазней вызначанага тэрміну, не разглядалася.

Усяго было пададзена на рэгістрацыю ініцыятыўных груп 455 заяў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Ён адзначыў, што з тых, хто зарэгістраваны, 113 прадстаўнікоў розных палітычных партый.

“1 прадстаўнік аграрнай партыі, 1 прадстаўнік Беларускай патрыятычнай партыі, 16 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), 19 — Камуністычнай партыі Беларусі, 27 — Аб’яднанай грамадзянскай партыі, 9 прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады, 21 прадстаўнік Партыі БНФ, 18 прадстаўнікоў Партыі камуністаў Беларускай і адзін прадстаўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці”.

Сакратар Цэнтрвыбаркама таксама адзначыў, што пяцёра чалавек падалі скаргі на рашэнне акруговых выбарчых камісій, якія адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Іх плануецца разгледзець падчас пасяджэння ЦВК 31 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі