Запаволенне інфляцыі ў Беларусі звязанае з зніжэннем коштаў на нехарчовыя тавары

Эксперты патлумачылі нізкую інфляцыю ў Беларусі, ілюстрацыйны здымак

Эксперты патлумачылі нізкую інфляцыю ў Беларусі, ілюстрацыйны здымак / manwoman.by

Запаволенне інфляцыі ў Беларусі звязанае з зніжэннем цэн на нехарчовыя тавары. Пра гэта заяўляюць эксперты Еўразійскага банка развіцця.

Як распавядала Еўрарадыё, у жніўні гадавая інфляцыі па Беларусі склала 2,3% пры 2,7% у ліпені. Да таго ж у жніўні была зафіксаваная дэфляцыя на 0,3% у параўнанні з ліпенем.

"Зніжэнне коштаў на нехарчовыя тавары на 2,6% у жніўні стала асноўным драйверам запаволення інфляцыі. Цэны на гэтую групу тавараў зніжаліся ў гадавым выражэнні трэці месяц запар (-2% у ліпені і -1% у чэрвені). Рост коштаў на харчовыя тавары запаволіўся (3,4% у жніўні ў параўнанні з 3,9% у ліпені). На паслугі цэны выраслі на 7,2% у жніўні, што адпавядае ліпеньскаму значэнню", — цытуе reform.by аналітыкаў ЕАБР.

Дарэчы, увосень 2022-га беларускі ўрад увёў рэгуляванне цэн на больш як трыста таварных пазіцый. Прычым на большасць нехарчовых тавараў дзяржрэгуляванне цэн было ўведзенае ўпершыню, і гэта шмат у чым абумовіла зніжэнне коштаў на іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі