Заміж цукровых буракоў Беларусь будзе сеяць кукурузу

Пасяўныя плошчы пад буракі будуць скарочаныя, бо мы не можам справіцца з перапрацоўкай багатага ўраджаю. Паводле інтэрв’ю міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Русака газеце “Рэспубліка”, ва ўсім вінаватыя нечакана багатыя ўраджаі ў Расіі і Беларусі.

У выніку іх Расія абмежавала пастаўкі беларускага цукру. А сама Беларусь не змагла перапрацаваць атрыманы ўраджай.

Кукурузу, па словах міністра, вырошчваць больш выгадна: нават калі будзе рэкордны ўраджай, яе можна скарыстаць і на сілас, і на зерне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі