Замест Лукашэнкі з старшынём Парламенцкай асамблеі АБСЕ сустракаўся Макей

У аўторак не адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Жоао Саарэша, які ў гэтыя дні знаходзіцца ў Мінску. Як паведамляе БелаПАН, прычынай гэтага стаў "шчыльны графік" кіраўніка дзяржавы. Замест Лукашэнкі з спадаром Саарэшам сустракаўся кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей.  Падчас сустрэчы было абмеркаванае пытанне паглыблення дыялогу паміж беларускімі ўладамі і Парламенцкай асамблеяй АБСЕ як састаўной часткі дыялогу з еўрапейскімі структурамі.

Прадстаўнікі дэлегацыі на чале з Саарэшам падкрэслілі неабходнасць дэмакратызацыі ўсіх сфераў грамадскага жыцця, у прыватнасці зменаў выбарчага заканадаўства. Макей паведаміў, што беларускія ўлады маюць намер станоўча адказаць на рэкамендацыі Бюро па дэмакратыі і правах чалавека АБСЕ аб зменах Выбарчага кодэксу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі