Замест Косінца Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў Валерый Міцкевіч

Замест Косінца Адміністрацыю прэзідэнта ўзначаліў Валерый Міцкевіч

Аляксандр Косінец вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Разам з ім з сваёй пасады звольнены яго першы намеснік Канстанцін Мартынецкі.

Паведамляецца, што яны звольненыя ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 снежня.

Выканаўцам абавязка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны Валерый Міцкевіч.

Міцкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў Лідзе, у 1989 годзе скончыў БДУ. Працаваў у судзе Мінскага раёна. У 2001-2005 гг. быў намеснікам міністра юстыцыі, чальцом Цэнтрвыбаркаму. У 2005-2009 гг. Міцкевіч працаваў дырэктарам Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці, дырэктарам Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

У чэрвені 2009 года Міцкевіч быў прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі