Вы тут

Залева з градам і моцным ветрам прайшла над Мінскам

Залева ў Мінску / mchs.gov.by

17 жніўня над Мінскам пранеслася залева з градам і моцным ветрам, які куляў смеццевыя бакі і літаральна здзьмуваў людзей з вуліц. На рынку ў Ждановічах ветрам сарвала дах гандлёвага павільёна. 

У прэс-службе МНС кажуць, што праз падтапленне праезнай часткі быў абмежаваны рух грамадскага транспарту на скрыжаваннях вул. Каліноўскага і вул. Кнорына, пл. Ванеева, вул. Кабушкіна, 47, вул. Даўгабродскай каля парку Дружбы народаў і на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Каліноўскага.

Паведамляецца пра 10 дрэваў, якія паваліліся на праезную частку і аўтамабілі.

Па стане на цяперашні час звестак пра пацярпелых няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.