Залева ў Брэсце падтапіла краму "Еўраопт" (відэа)
![Залева ў Брэсце падтапіла краму "Еўраопт" (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bierascie-1907.jpg.webp?itok=fU-2HleK)
Крама "Еўраопт" на Варшаўскай шашы ў Брэсце 18 ліпеня стала ахвярай моцнай залевы. Ліўневая сістэма не справілася з напорам вады, і тая пайшла ў краму, паведамляе brestcity.com.
Як можна пабачыць на відэароліках, знятых відавочцамі, вада проста заліла падлогу гандлёвай залы.