Залаты запас Нацбанка складае 27 тон

Залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі на 1 лістапада складае 27 тон. Пра гэта паведаміў дырэктар Цэнтральнага сховішча Нацбанка Валерый Філіпаў. БЕЛТА нагадвае, што золатавалютныя рэзервы краіны складаюцца з рэзерваў у замежнай валюце, каштоўных металах і каштоўных камянях. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, павялічыліся за студзень-кастрычнік амаль на 45% (на $1373,4 млн.) да $4434,5 млн. За кастрычнік яны ўзраслі на 14,3%, або на $555, 7 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі