Захараў: "У бліжэйшыя два-тры гады ўзровень нашага хакея пойдзе ўверх"

Захараў: "У бліжэйшыя два-тры гады ўзровень нашага хакея пойдзе ўверх"

Новапрызначаны галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў распавёў пра свае планы. "У бліжэйшыя два-тры гады ўзровень нашага хакея пойдзе ўверх,цытуе словы спецыяліста pressball.by. — Ён не будзе падаць так, як сёння. Ёсць сякія-такія напрацоўкі".

Захараў пакуль не гатовы гаварыць пра склад трэнерскага штаба. Ён паабяцаў, што не будзе прымаць рашэнні аднаасобна, яны будуць "калегіяльнымі".

"Адказнасць сур'ёзная, наперадзе, у 2021 годзе, будзе чэмпіянат свету ў Мінску, — кажа Міхаіл Захараў. — ...На жаль, няма гульцоў узроўню Калюжнага, Грабоўскага, Касціцыных... Ніхто рукі не апускае. Ёсць задачы, і іх трэба выконваць. Але зможам гэта зрабіць толькі ў саюзе з федэрацыяй і калегамі".

Захараў быў прызначаны галоўным трэнерам зборнай Беларусі 20 жніўня выканкамам Федэрацыі хакея Беларусі. Яму 57 гадоў. Захараў — у мінулым вядомы беларускі хакеіст, 16 гадоў з'яўляецца галоўным трэнерам сталічнага "Юнацтва". Ён ужо ўзначальваў зборную раней (на чэмпіянатах свету 2004 і 2005 гадоў, у алімпійскай кваліфікацыі 2005-га, на Алімпіядзе 2010 года), але значных поспехаў з ёй не дасягнуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі