Вы тут

Захад: Расія зладзіла кібератаку на Украіну за гадзіну да нападу 24 лютага

ЕС абвінаваціў расійскія ўлады ў кібератацы на Украіну / pixabay.com

Расійскія ўлады зладзілі кібератаку на спадарожнікавую сетку Украіны за гадзіну да нападу 24 лютага. Такім чынам яны рыхтавалі глебу для агрэсіі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі Еўрасаюза.

Гэта першае афіцыйнае абвінавачванне Расіі з боку ЕС.

"Еўрапейскі Саюз і яго дзяржавы-чальцы разам са сваімі міжнароднымі партнёрамі рашуча асуджаюць зламысную кіберактыўнасць, якая праводзіцца Расійскай Федэрацыяй супраць Украіны і якая нацэленая на спадарожнікавую сетку KA-SAT, кіраваную Viasat", — гаворыцца ў паведамленні блока, якое цытуе Бі-Бі-Сі.

Гэтая кібератака выклікала значныя збоі ў працы дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і карыстальнікаў ва Украіне, а таксама закранула некалькі дзяржаў-чальцоў ЕС.

Еўрапейскія правайдары ў сакавіку заявілі, што атака на амерыканскага спадарожнікавага аператара Viasat адключыў тысячы інтэрнэт-карыстальнікаў у Германіі, Францыі, Венгрыі, Грэцыі, Італіі ды Польшчы.

Раней Еўрасаюз толькі выказваў здагадкі, што кібератакі ішлі з Расіі. Аднак цяпер у ЕС ёсць дастаткова доказаў, каб заявіць, што за кібератакай стаіць расійская дзяржава, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.