Загінула ўкраінская пісьменніца — яна стала 13-й ахвярай удару РФ па Краматорску

Вікторыя Амеліна / фота з сацсетак пісьменніцы
Вікторыя Амеліна / фота з сацсетак пісьменніцы

Вырасла колькасць ахвяр расійскага ўдару па Краматорску. 13-й ахвярай стала ўкраінская пісьменніца Вікторыя Амеліна. Яна памерла ў шпіталі ў Дняпры. Як паведамляе Hromadske, у яе было раненне, несумяшчальнае з жыццём.

У дзень атакі 27 чэрвеня Вікторыя Амеліна знаходзілася ў Краматорску разам з дэлегацыяй калумбійскіх журналістаў і пісьменнікаў. Яны вячэралі ў рэстаране, калі расійская ракета трапіла ў будынак. Пацярпелі таксама і трое грамадзян Калумбіі: дэпутат Серхіа Харамільё, пісьменнік Эктар Абад і журналістка Каталіна Гомес. Усяго ў выніку гэтага ракетнага ўдару раненні атрымалі больш за 60 чалавек, у тым ліку васьмімесячнае дзіця. Сярод загінулых тры непаўналетнія дзяўчыны. Расіяне сцвярджалі, што цэліліся па ваенных.

Вікторыі Амелінай было 37 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі