Забойцы актывіста з Быхаўскага раёна далі 11 гадоў калоніі

Забойцы актывіста з Быхаўскага раёна далі 11 гадоў калоніі

Суд Быхаўскага раёна асудзіў мясцовага жыхара Віталя Лашкова да 11 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў забойстве грамадскага актывіста Аляксандра Шачанка. Злачынства было здзейсненае ў жніўні 2014 года, пасля разгляду з судзе позвы актывіста і праваабаронцы — загінулы падаў у суд на суседа, які яго моцна збіў. На наступным судовым пасяджэнні меркавалася разгледзіць хадайніцтва аб змене меры стрымання падсуднаму, бо той нібыта пагражаў пазоўніку.

Аднак разгляду хадайніцтва не было — Аляксандр Шачанок знік без вестак. Яго труп знайшлі толькі 27 чэрвеня 2015 года ў лесе ля вёскі Вароніна Быхаўскага раёна. У забойстве абвінавацілі сына памянёнага суседа, які прызнаўся ў злачынстве.

Прысуд Лашкову вынеслі 27 красавіка, паведамляе БелаПАН са спасылкай на магілёўскага праваабаронцу Барыса Бухеля. Падсуднага прызналі вінаватым у забойстве, знішчэнні чужых афіцыйных дакументаў, а таксама ў крадзяжы колавых каўпакоў з мікрааўтобуса і незаконным захоўванні боепрыпасаў. Паводле рашэння суда, Віталь Лашкоў павінен адбываць 11-гадовае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама сплаціць 300 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды сужыцельцы забітага.

Аляксандр Шачанок вёў актыўную грамадскую дзейнасць, неаднаразова звяртаўся са скаргамі ў праваахоўныя органы наконт неправамерных дзеянняў асобных супрацоўнікаў міліцыі, якія пасля мелі дысцыплінарныя спагнанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі