Забаронены ўвоз мяса птушкі з Польшчы ў Беларусь

Беларусь з 3 лістапада ўвяла часовую забарону на ўвоз мяса птушкі з Польшчы, паведамляе «Інтэрфакс».  Нагадаем, на дзвюх фермах недалёка ад польскага горада Плоцк быў выяўлены птушыны грып. Адтуль да беларускай мяжы каля 280 кіламетраў. Заражаная тэрыторыя кантралюецца польскімі ветэрынарнымі службамі, ідуць пошукі мяса з фермаў, якое магло патрапіць у гандлёвую сетку.

У Беларусі ўведзеная забарона на ўвоз птушкі, прадуктаў з мяса птушкі і кармоў з рэгіёна, дзе было выяўленае захворванне. Абмежаванні на ўвоз прадукцыі з Польшчы будуць знятыя праз 6 месяцаў пасля выяўлення апошняга выпадку захворвання на птушыны груп у гэтай краіне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі