За жнівень у Мінску выселілі гаспадароў з трох кватэраў

Мінгарвыканкам збіраецца больш жорстка караць неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі, паведамляе БЕЛТА. У прыватнасці, сталічныя чыноўнікі прапанавалі зрабіць змены ў Жыллёвы кодэкс. Мяркуецца ўтрымліваць з заробку больш за 50% на пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці. Таксама прапануецца ладзіць прымусовы абмен уласнікаў кватэр, якія не плацяць за паслугі ЖКГ. За парушэнні правілаў карыстання жылымі памяшканнямі прапаноўваецца таксама высяляць з кватэр уласнікаў без права выдачы іншай жылплошчы.

Агулам у Мінску налічаецца каля 6,5 тыс. шматкватэрных жылых дамоў. Плата за паслугі ЖКГ налічаецца па 565 тыс. асабовых рахунках, з якіх запазычанасць па аплаце паслуг ЖКГ маюць каля 6%. На працягу года пратэрмінаваная запазычанасць вагаецца ў межах 5,5-6 млрд руб.

Як адзначыў кіраўнік мінскай сістэмы ЖКГ, за жнівень пратэрмінаваная запазычанасць скарацілася на 543 млн руб. За гэты перыяд пададзеныя больш 30 пазоваў на высяленне, рашэнні аб высяленні прынятыя наконт 3 кватэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі